Сьвята на вуліцы беларускіх экстрэмалаў. Мэтал для Беларусі — болей чым музычная плынь. Гэта жыцьцёвая філязофія пакаленьня, што натхнялася пры канцы 90-х посьпехам гамельчукоў з Gods Tower (яны колісь трапілі ў сусьветны top-5 цяжкай музыкі). І цяпер на кожнага беларускага папсавіка прыпадае два-тры мэталісты. На гэты дыск ня трапіў шмат хто зь вядучых гуртоў кірунку, такіх, як «ТТ-34» і Rasta (па-беларуску не пяюць прынцыпова), але прахадных нумароў тут практычна няма.
Трэкі адбіралі 14 экспэртаў, сярод якіх былі Пятро Ялфімаў, Лявон Вольскі і той самы Лэсьлі «Ножык» з Gods Tower. Уразьлівых гітоў мэталісты ня пішуць, але ёсьцека вельмі прыстойныя песьні, якія прыемна слухаць з прычыны іх якаснага запісу і слушнага вакалу (Divina Enema і Soulsides). Не расчаравалі ляўрэаты «Басовішча» розных гадоў — «Сонцварот», «Зьмяя» ды Imprudence. Цешыць, што мэталісты не хапаюцца за фальклёр як за выратавальную саломіну, а пішуць тэксты самі. Разам з паганскай лірыкай, знаходзім экзыстэнцыйныя матывы («Зьнікні ці памры» ад Inner Resistance) і вострасацыяльнасьць. «Зьмяя» пяе: «О, людзі — вы богі ў сваім брудзе, увязьлі ў сваім жа дзярме па грудзі!», а гурт «Наша Вайна» напісаў мэтал-«Гімн Беларусам». Для тых, хто цэніць Сваё.
Metallection-4, праект Hard Life — Heavy Music, БМА-груп, 2007.
SB, ТГ
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Не ўсю шляхту перабілі!!! [ delete userpic ]